У Беларусі падыходзіць да канца сезон нарыхтоўкі гэтага соку. Паводле аператыўных данных, лесагаспадарчымі ўстановамі сабрана ўжо каля 10 тысяч тон карыснага напою. Лідарамі сёлета з'яўляюцца лясгасы Брэсцкай вобласці: тут нарыхтавана больш за 4 тысячы тон бярозавіку.
Як адзначае прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, толькі за апошнія суткі лесагаспадарчымі ўстановы было нарыхтавана звыш 750 тон соку. Напой практычна адразу ж рэалізуецца спажыўцам: насельніцтву і перапрацоўчым прадпрыемствам. Пра любоў беларусаў да бярозавай соку кажуць лічбы: з пачатку сезона грамадзяне наўпрост купілі ў лясгасаў каля двух тысяч тон карыснага напою.
Прадавалі лясгасы напой і на экспарт. З пачатку года замежным спажыўцам было рэалізавана больш за 500 тон соку. Характэрна, што кожны другі літр за мяжу паставілі лясгасы Гродзенскай вобласці - звыш 270 тон.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[2] https://zviazda.by/be/tags/byarozavy-sok