На беларускія НПЗ у красавіку паступіць 1-2 млн т нафты, танкерныя пастаўкі праз парты ў Адэсе і Клайпедзе плануецца захаваць. Пра гэта паведаміў БЕЛТА [1] прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Задача на красавік - 2 млн т, мінімум - за 1 млн т, менш нельга. Танкерныя пастаўкі праз парты Адэсы і Клайпеды будуць захоўвацца. Працягваем перамовы з Расіяй, не спыняем іх і па іншых напрамках", - сказаў Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, плануюцца закупкі з розных крыніц.
Пастаўкі ад буйных нафтавых кампаній з Расіі спынены з 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнутыя дамоўленасці па цане.
Прэв'ю: b-g.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/na-belorusskie-npz-v-aprele-postupit-1-2-mln-t-nefti-belneftehim-385297-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim