Культурныя прасторы Беларусі запусцілі кампанію па зборы сродкаў, якія дапамаглі б ім перажыць крызіс, выкліканы значным зніжэннем колькасці мерапрыемстваў.
"У цяперашні час уся індустрыя масавых падзей перажывае самыя цяжкія часы. Галерэі, культурныя пляцоўкі, культурныя ініцыятывы знаходзяцца ў асабліва ўразлівым стане. Таму мы і яшчэ восем культурных інстытуцый Беларусі (пералік адкрыты) далучаемся да агульнасусветнай акцыі Culture Commute і запускаем вялікую кампанію падтрымкі "Арт-праязны". Мы ўсе з трывогай глядзім на тое, што прынясуць нам бліжэйшыя дні. Да канца вясны каляндар культурнага цэнтра застаўся без большасці падзей. Любая матэрыяльная падтрымка дапаможа дажыць да моманту, калі ты вырашыш вярнуцца", - паведаміў культурны цэнтр "Корпус". Аўтары гэтага звароту адзначылі, што на месячную арэнду памяшкання "Корпусу" неабходна 10 тысяч рублёў.
Таксама пра ўдзел у кампаніі і збор сродкаў паведамілі "Другі паверх", "ОК16", "Арт-Сядзіба". Грошы збіраюць праз платформу molamola.by [1].
Спасылкі
[1] https://molamola.by/search?q=артпроездной
[2] https://zviazda.by/be/tags/kultcentr-korpus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ok16
[4] https://zviazda.by/be/tags/drugi-paverh
[5] https://zviazda.by/be/tags/artprayazny
[6] https://zviazda.by/be/tags/grashovaya-dapamoga
[7] https://zviazda.by/be/tags/kraudfandyng
[8] https://zviazda.by/be/tags/kulturnaya-prastora
[9] https://zviazda.by/be/tags/kulturny-centr
[10] https://zviazda.by/be/tags/art-syadziba