Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп абмеркавалі па тэлефоне меры па супрацьдзеянні распаўсюджванню ў свеце каранавіруснай інфекцыі COVID-19, піша [1] РБК.
Прэс-служба Крамля паведаміла, што "працяглая" размова адбылася па ініцыятыве Белага дома і абодва бакі выказалі падчас яе сур'ёзную заклапочанасць.
У ходзе размовы прэзідэнты абмеркавалі таксама стан нафтавага рынка пасля рэзкага падзення сусветных коштаў на нафту.
"Праведзены таксама абмен думкамі па бягучаму стану сусветнага рынку нафты. Дамоўлена аб расійска-амерыканскіх кансультацыях на гэты конт па лініі міністраў энергетыкі", - адзначае прэс-служба Крамля.
Прэв'ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/politics/30/03/2020/5e8213909a7947d6f6554110
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/razmova