Першы этап пройдзе 3-4 красавіка ў выглядзе інтэлектуальнай анлайн-гульні: мазгавы штурм “75-годдзе вызвалення Гродзенскай вобласці”.
Прыняць удзел у ёй зможа любы ахвотны, незалежна ад узросту. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце [1], стварыць сваю каманду, або ўступіць ва ўжо існуючую і падаць заяўку на ўдзел у гульні.
Наперадзе ахвотных чакаюць яшчэ некалькі этапаў гульні. На кожным камандам будуць налічвацца ачкі ў адпаведнасці з занятым месцам, якія ў наступным заносяцца ў турнірную табліцу. Па выніках гульні будзе вызначана тройка прызёраў, якім абяцаюць каштоўныя прызы.
Квэст-гульня - гэта новая форма адпачынку і забавы, якая ўключае ў сябе магчымасць самаадукацыі: стаць героем гэтых прыгод, акунуцца ў свет загадак і таямніц, творча праявіць сябе, развіць эрудыцыю і інтэлект.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: engels.bezformata.com
Спасылкі
[1] http://nightcity.en.cx/
[2] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyalikay-peramogi
[3] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[4] https://zviazda.by/be/tags/kvest