Спадчыннік брытанскага пасаду прынц Уэльскі Чарльз выйшаў з рэжыму самаізаляцыі і знаходзіцца ў добрым здароўі, піша [1] РБК.
25 сакавіка сталася вядома, што здадзены Чарльзам тэст пацвердзіў заражэнне прынца каранавіруснай інфекцыяй. Пасля гэтага Чарльз, якому споўніўся 71 год, прыняў рашэнне ізаляваць сябе ад грамадства і на працягу тыдня знаходзіўся ў сваім доме ў шатландскім маёнтку Балморал.
"Кларенс-хаус (рэзідэнцыя прынца Чарльза - РБК) пацвердзіў сёння, што пасля кансультацыі з лекарам, прынц Уэльскі выйшаў з рэжыму самаізаляцы". - цытуе Бі-бі-сі прадстаўніка каралеўскай сям'і.
Жонка прынца, герцагіня Карнуэльская, таксама здала тэст на каранавірус, ён даў адмоўны вынік, аднак яна будзе заставацца ў самаізаляцыі да канца тыдня.
Па афіцыйных дадзеных на 29 сакавіка, у Вялікабрытаніі выяўлены 19 522 заражаных COVID-19, 1288 з іх памерлі. Сярод тых, хто заразіўся - прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, які абвясціў аб сваёй хваробе 27 сакавіка. Кіраўнік урада Брытаніі таксама сышоў у рэжым самаізаляцыі і, па дадзеных на 30 сакавіка, працягвае працу з дому.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/society/30/03/2020/5e81eb389a7947bd9cd4897f?from=newsfeed
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/prync-charlz