Як паведамілі [3] ў Тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зараз выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў бліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.
На сёння праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю.
Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам і ў выпадку неабходнасці ажыццяўляецца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання.
Так за мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144 чалавекі, у тым ліку тыя, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі.
Нагадаем, раней былі зафіксаваны [4] 94 выпадкі заражэння каранавірусам. Былі выпісаны ці рыхтаваліся да выпікі 32 пацыенты.
Прэв'ю: lentachel.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200327/1585303496-u-belarusi-zafiksavany-94-vypadki-zarazhennya-karanavirusam
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus