На вул. Я. Коласа здарылася ДТЗ з удзелам пешахода. Жанчына 1971 г. н. выйшла з трамвая і пераходзіла праезную частку, калі на яе наехаў Volkswagen, перадае [1] агенцтва Мінск-Навіны.
Пацярпелую даставілі ў бальніцу, на месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць кіроўцам аб неабходнасці выконваць п. 120 ПДР: кіроўца павінен спыніцца, саступіўшы дарогу пешаходам, якія ідуць да маршрутнага транспартнага сродку, які стаяў на прыпыначным пункце ці ад яго (з боку дзвярэй), калі пасадка (высадка) пасажыраў ажыццяўляецца з праезнай часткі дарогі або з пасадкавай пляцоўкі, размешчанай на ёй.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-zhenshhina-vyshla-iz-tramvaya-i-popala-pod-avtomobil/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/tramvay
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk