Беларускі рубель на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы аслабеў да долара і еўра.
Долар ЗША прыбавіў 2,69 капейкі. Цяпер ён ацэньваецца ў 2,6023 рубля.
Еўра рванула ўверх і зараз каштуе 2,8793 рубля. Гэта на 4,22 капейкі больш, чым у мінулую пятніцу.
100 расійскіх рублёў каштуюць адразу на 5,21 капейкі менш, чым у канцы мінулага тыдня — 3,26 беларускага рубля.
Па стане на 14:00 курсы валют у беларускіх банках знаходзяцца ў наступных дыяпазонах:
Валюта | Купля | Продаж |
Долар | 2.53-2.6 | 2.62-2.69 |
Еўра | 2.78-2.872 | 2.888-2.975 |
Расійскі рубель100 | 3.04-3.24 | 3.279-3.7 |
Нагадваем, што ў курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара і еўра — 30 і 20%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kursy-valyut