У Гродне махляркі пад выглядам работніц паліклінікі прадалі пенсіянеру пасцельную бялізну па кошце, у 100 разоў даражэйшым за сапраўдны. Пра гэта паведамілі [1] ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей Кастрычніцкага РАУС Гродна.
Невядомыя жанчыны прыйшлі ў дом да 80-гадовага пенсіянера. Яны распавялі, што прынеслі яму спецыяльную лячэбную пасцельную бялізну. Пенсіянер паверыў ім і заплаціў за камплект 1350 руб.
"У той жа дзень ветэран працы звярнуўся да праваахоўнікаў. Высветлілася, што рэальны кошт набытага камплекту ўсяго Br14", - распавялі ў міліцыі. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле "Махлярства". Пакуль высветліць асобы жанчын не ўдалося.
У міліцыі яшчэ раз нагадалі пра неабходнасць растлумачваць пажылым сваякам правілы бяспекі.
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru/news/1577
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/byalizna