Учора раптоўна сканаў старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі, паведаміў сайт асацыяцыі [1].
"Пра час і месца развітання і пахавання будзе паведамлена дадаткова", - адзначылі ў АББ.
Аляксандр Кучынскі нарадзіўся ў 1975 годзе ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць). Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ ў 1997 годзе пачаў сваю працоўную дзейнасць у Асацыяцыі беларускіх банкаў, дзе прапрацаваў больш за 20 гадоў на розных пасадах - ад юрысконсульта да намесніка старшыні. У 2017 годзе ўзначаліў асацыяцыю.
З'яўляўся членам кансультатыўнага камітэта па фінансавых рынках пры калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, кансультатыўнага савета па ўзаемадзеянні ЕЭК і дзелавога савета Еўразійскага эканамічнага саюза, галіновага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. У сакавіку гэтага года Аляксандр Кучынскі быў абраны намеснікам старшыні праўлення Фінансава-бізнэс-асацыяцыі Еўраазіяцкага супрацоўніцтва (ФБА ЕАС).
Спасылкі
[1] http://abbanks.by/info/2020/skoropostizhno-skonchalsya-a-v-kuchinskiy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/asacyyacyya-belaruskih-bankau
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-kuchynski
[4] https://zviazda.by/be/tags/pamyor