Адзін з акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа знаходзіцца ў рэанімацыі з пнеўманіяй. У яго станоўчы тэст на каранавірус, паведаміў tut.by [1] дырэктар установы Аляксандр Старых.
На просьбу пракаментаваць чуткі пра тое, што некалькі чалавек з калектыву тэатра захварэлі на каранавірус, Старых адказаў так:
— На сённяшні дзень – гэта не некалькі, а адзін чалавек. У яго запаленне лёгкіх, знаходзіцца ў рэанімацыі. Тэст на каранавірус ў яго паказаў станоўчы вынік. На бальнічным па стане на 30 сакавіка знаходзяцца 11 супрацоўнікаў тэатра. Ёсць запаленне лёгкіх, ёсць ВРЗ, ёсць ВРВІ – ва ўсіх розныя дыягназы. Але два, а магчыма, і тры супрацоўнікі ўжо заўтра выходзяць на працу.
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/society/678355.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-akademichny-dramatychny-teatr-imya-yakuba-kolasa-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus