Сёння каля апоўдня ў сталічную міліцыю паступіў званок ад пацярпелага. Ён распавёў, што на Даўгінаўскім тракце ў Мінску невядомы, пагражаючы нажом, завалодаў яго аўтамабілем і з'ехаў у бок мікрараёна Навінкі, паведамляе МУС [1].
У горадзе быў уведзены спецплан "Перахоп". Праз паўгадзіны супрацоўнікамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама невядомы грамадзянін на ўкрадзеным аўто быў затрыманы на вуліцы Мядзёлкі.
Ім аказаўся 35-гадовы мінчанін. Вынікі медыцынскага даследавання паказалі наяўнасць алкаголю ў крыві - 2,14 праміле.
Заведзена крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne