Дзяржаўны дэпартамент ЗША вырашыў аказаць Беларусі дапамогу ў памеры $1,3 млн. Грошы будуць выдзелены на патрэбы аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА [1].
Сродкі выдзелены на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі: падрыхтоўку лабараторый, дыягностыку COVID-19, падтрымку тэхнічных экспертаў, інфармаванне пра рызыкі падчас пандэміі і іншыя мерапрыемствы.
Усяго Дзяржаўны дэпартамент і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) вылучылі $274 млн на дапамогу дзясяткам краін свету ў сувязі з пандэміяй COVID-19. $23,4 млн прадастаўлена СААЗ і ЮНІСЭФ.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/grashovaya-dapamoga
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhdepartament-zsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-departament-zsha