Тэст на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19, які здаў фронтмэн нямецкага гурта Rammstein Ціль Ліндэман, паказаў адмоўны вынік. Пра гэта гаворыцца ў заяве музычнай групы на старонцы ў Facebook, піша tut.by [1].
"Урач загадаў учора Цілю Ліндэману звярнуцца ў бальніцу. Ён правёў ноч у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і сёння быў пераведзены ў іншае аддзяленне. Тэст на каранавірус быў адмоўным", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней СМІ паведамілі аб шпіталізацыі Ліндэмана ў адзін са шпіталяў Берліна, дзе ў музыкі выявілі каранавірус. Адзначалася, што музыкант звярнуўся да ўрача з высокай тэмпературай, пасля чаго ён быў шпіталізаваны.
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/popcorn/678274.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/cil-lindeman
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/rammstein-0