Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае прыём заявак на ўдзел у IX Рэспубліканскім творчым конкурсе "Маладыя таленты Беларусі", прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
У гэтым годзе творчае спаборніцтва праводзіцца па шасці намінацыях: "Эстрадны вакал (салісты)", "Эстрадны вакал (ансамблі)", "Інструментальная музыка (салісты)", "Інструментальная музыка (ансамблі)", "Спадчына (салісты)", "Спадчына (ансамблі) ". Да ўдзелу запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 10 гадоў да 21 года, навучэнцы дзіцячых музычных школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, удзельнікі музычных і эстрадных студый, студэнты ВНУ.
"Прыярытэтная колькасць заявак на сёння - ад сольных вакалістаў і інструменталістаў, таму мы асабліва чакаем таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія праявяць сябе ў ансамблевым выкананні беларускай музыкі і песень і ў фальклорнай намінацыі "Спадчына". Як паказвае практыка, не ўсе паспяваюць своечасова адправіць заяўку, таму звяртаем увагу, што дэдлайн - 31 сакавіка", - падкрэсліла аўтар і кіраўнік праекта Таццяна Якушава.
Прэв'ю: radio1.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zajavki-na-konkurs-maladyja-talenty-belarusi-prinimajutsja-do-31-marta-385040-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs