Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў тэрміны правядзення XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", піша [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Асноўныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць з 16 па 20 ліпеня. Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. "Пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы для замежных грамадзян будзе квіток на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск ", - растлумачылі ў прэс-службе.
З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.
Як паведамлялася, першы этап продажу квіткоў на "Славянскі базар" стартаваў 21 лютага, другі - 21 сакавіка. Урачыстая цырымонія адкрыцця форуму адбудзецца ў Летнім амфітэатры, 16 ліпеня, закрыцця - 20 ліпеня.
Папярэдне бюджэт фестывалю складзе Br6 млн 340 тыс. Чакаецца, што каля Br4 млн пакрыецца за кошт продажу квіткоў, яшчэ частка сумы - дзякуючы рэкламадаўцам і спонсарам. Арганізатары разлічваюць, што акупнасць складзе 88-90% .
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-utverdil-sroki-provedenija-slavjanskogo-bazara-v-vitebske-2020-385021-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka