У клініцы «Сяатаншань» пачалі выкарыстоўваць сістэму інтэлектуальнай галасавой электроннай медыцынскай карты з дапамогай тэхналогіі штучнага інтэлекту ад кампаніі «Unisound», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
«Як мы даведаліся, многія ўрачы кожны дзень марнуюць 2-3 гадзіны на ўвод дадзеных у медыцынскія карты. Калі ж выкарыстоўваць інтэлектуальную галасавую медыцынскую карту, час скарачаецца да гадзіны», — адзначыў стваральнік кампаніі «Unisound» Хуан Вэй. Ён дадаў, што дакладнасць распазнання прамовы дадзенай сістэмы перавышае 98%.
Зараз акрамя клінікі «Сяатаншань» кампанія падарыла сістэму інтэлектуальнай галасавой электроннай медыцынскай карты коштам каля 10 млн. юаняў і многім іншым бальніцам, дзе лечаць пацыентаў ад каранавіруса новага тыпу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya