Навучанне арганізуюць з 1 красавіка па школьнай праграме для вучняў 5-11 класаў для сістэматызацыі і праверкі ведаў, самастойнага вывучэння асобных тэм па прадмеце, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Для кожнага класа падрыхтавана сем заняткаў — па адным на тыдзень. Адукацыйны курс распрацаваны ў адпаведнасці са школьнымі навучальнымі праграмамі і працягнецца да канца навучальнага года. Урок уключае тэарэтычны матэрыял і заданні для самастойнай працы, адказы на якія вучань атрымае пасля праходжання тэмы. Доступ да матэматычных правіл і задач адкрываецца па панядзелках, а ў чацвер можна ўбачыць правільнае рашэнне заданняў.
Функцыянал рэсурсу дазваляе вучню праз форумы і чаты задаць пытанне і абмеркаваць рашэнне задач.
Для навучання ў школе неабходна абраць патрэбны клас і прайсці рэгістрацыю.
Анлайн-школа [1] па матэматыцы функцыянуе ў БДУ з 2014 года. Яе распрацоўшчыкам выступае механіка-матэматычны факультэт.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://dl.bsu.by/course/index.php?categoryid=37
[2] https://zviazda.by/be/tags/matematyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-shkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu