Долар і еўра падаражэлі на таргах 26 сакавіка, расійскі рубель патаннеў — такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Долар падаражэў на 1,11 капейкі да 2,59 рубля роўна за $1.
Курс еўра вырас адразу на 3,83 капейкі да 2,8287 рубля за €1.
Расійскі рубель на гэты раз патаннеў на 2,85 капейкі і каштуе Br3,2957 за ₽100.
Нагадаем, што ў курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра - 30 і 20%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kursy-valyut