З улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча, Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі штодня праводзіцца прафілактычная работа, скіраваная на выяўленне і спыненне фактаў незаконнай рэалізацыі медыцынскіх тавараў.
Паводле апошняй інфармацыі, на тэрыторыі краіны - у Брэсце, Мінску, Мінскай вобласці, Магілёве і Гродне - выяўлена сем фактаў незаконнага продажу медыцынскіх масак. На парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яны ў асноўным закуплялі тавар у аптэках, а ў інтэрнэце прадавалі з нацэнкай. Канфіскавана больш за 28 тысяч адзінак медыцынскай прадукцыі агульным коштам каля 26 тысяч рублёў
Ужо паведамлялася пра такія факты ў Мінску, Гродне, Магілёве. Гаворка ішла пра канфіскаваныя аператыўнікамі пальчаткі, ахоўныя маскі, халаты, ахоўныя акуляры, бінты, марлі. А вось і свежыя прыклады, паведамляе МУС.
У сталічным рэгіёне каля рынка “Новы Лебядзіны” 37-гадовы мужчына прадаваў медыцынскія аднаразовыя маскі па 0,81 рубля за штуку. Канфіскавана 800 масак коштам каля 650 рублёў.
Выпадкі продажу медыцынскіх масак таксама выяўлены ў Мінску. 39-гадовы сталічны жыхар набыў іх праз інтэрнэт з мэтай перапродажу па больш высокай цане. Канфіскавана 500 масак агульным коштам 500 рублёў. Акрамя таго, пры перапродажы 5 тысяч масак беларускай вытворчасці затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
А ў Брэсце затрыманы прадпрымальнік, які праз інтэрнэт незаконна прадаваў 7 тысяч медыцынскіх масак.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gubez-mus
[2] https://zviazda.by/be/tags/nezakonny-gandal
[3] https://zviazda.by/be/tags/medycynskiya-maski