Пасольства Беларусі ў Расіі ў сувязі са спыненнем у РФ з 27 сакавіка міжнародных авіязносін адпрацоўвае алгарытм перавозкі беларускіх грамадзян дадому па чыгунцы і аўтобусамі. Пра гэта БелТА паведаміў [1] прэс-сакратар дыппрадстаўніцтва Алег Мазура.
"Пасольства будзе аператыўна вырашаць пытанні з вывазам беларускіх грамадзян, зыходзячы з сітуацыі, - сказаў Алег Мазура. - Зараз мы адпрацоўваем алгарытм дастаўкі беларусаў дадому з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту, аўтобусаў, у тым ліку транспарту пасольства, а таксама, магчыма, і асабістага аўтатранспарту грамадзян". З расійскім бокам прапрацоўваецца таксама механізм арганізацыі магчымых чартарных авіярэйсаў.
У той жа час Алег Мазура адзначыў, што ў сувязі з прыпыненнем Расіяй міжнародных авіязносін скароціцца і ажыццяўленне транзіту замежных грамадзян, у тым ліку беларусаў, праз Маскву. Прэс-сакратар дадаў, што ўсе беларускія грамадзяне, якія прыбываюць сёння транзітам у Маскву з трэціх краін, у абавязковым парадку пры садзейнічанні пасольства будуць адпраўленыя дадому.
Сёння ўрад Расіі прыняў рашэнне [2] спыніць рэгулярныя і чартэрныя авіязносіны з расійскіх аэрапортаў у аэрапорты замежных дзяржаў і назад з 27 сакавіка. Выключэнне будзе зроблена для палётаў, звязаных з вывазам расейцаў на радзіму, а таксама для палётаў па асобных рашэнням.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/posolstvo-belarusi-v-rf-otrabatyvaet-algoritm-dostavki-grazhdan-domoj-zheleznodorozhnym-i-384777-2020/
[2] http://zviazda.by/be/search?key=%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%96%D1%8F
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus