Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей збірае атрад валанцёраў для ўдзелу ў акцыі "Мы клапоцімся пра Вас", паведамілі [1] агенцтву Мінск-Навіны ва ўстанове.
Бязвыплатную дапамогу адзінокім пажылым людзям і інвалідам ў дастаўцы на дом прадуктаў і лекаў ўжо аказваюць супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання. Гатоўнасць дапамагчы выказалі таксама валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Далучыцца да акцыі могуць і неабыякавыя мінчукі. Для гэтага трэба зарэгістравацца па форме, размешчанай тут [2] ці на старонках цэнтра ў соцсетях Facebook, "Вконтакте", "Аднакласнікі".
Калі спатрэбіцца дапамога, з валанцёрамі абавязкова звяжуцца супрацоўнікі цэнтра сям'і і дзяцей.
Удакладніць інфармацыю можна па нумары гарачай лініі гарадскога цэнтра (017) 317-32-32, +375 (29) 367-32-32, якая працуе кругласутачна.
Прэв'ю: pineapplehomecare.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/volontery-dostavlyayut-pozhilym-minchanam-produkty-i-lekarstva-na-dom-vy-tozhe-mozhete-pomoch/
[2] http://7ja-by.by/novosti/sobytiya/613-prisoedinyajsya-k-otryadu-volonterov
[3] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-dapamoga
[4] https://zviazda.by/be/tags/valancyory
[5] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya