Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ увяло ў расійскіх ВНУ канікулы з 28 сакавіка па 5 красавіка. Такі загад падпісаў кіраўнік ведамства Валерый Фальк, паведамляе [1] interfax.ru.
Раней прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў гэты тыдзень непрацоўным і рэкамендаваў суграмадзянам максімальна ізалявацца, каб стрымаць распаўсюд каранавіруса.
Раней ва ўсіх расійскіх школах увялі каранцінныя меры і арганізавалі дыстанцыйнае навучанне аж да 12 красавіка.
Спасылкі
[1] http://interfax.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanikuly
[4] https://zviazda.by/be/tags/studenty
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus