Перадкастынг праекта X-Factor ў Гомелі пройдзе 26, 27 сакавіка ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры па адрасе: вул. Ланге, 17. Пра гэта паведамілі [1] на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
У Гомелі ў складзе групы X-Factor будуць працаваць генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман, выканаўчы прадзюсер праекта Вольга Шлягер, кіраўнік праграмы "Добрай ранiцы, Беларусь!" Алена Воляк, тэлевядучая і актрыса Святлана Бароўская, а таксама кампазітар і спявачка Ніна Багданава.
Паспрабаваць свае сілы могуць усе жадаючыя ад 16 гадоў і старэй. Вы можаце запоўніць анкету на кастынг, прыйсці на жывое праслухоўванне ці проста запісаць, як вы спяваеце, і даслаць у Viber арганізатарам па нумары 375.291.059.102. Журы абярэ самых яркіх выканаўцаў!
Белтэлерадыёкампанія стала ўладальнікам правоў на папулярнае вакальнае шоу X-Factor ў нашай краіне. Ужо з сярэдзіны сакавіка творчая каманда медыяхолдынга ў рамках нацыянальнага кастынгу адправіцца па Беларусі шукаць таленты. Цяпер творчая каманда праекта прапрацоўвае варыянты сцэнічнай пляцоўкі шоў і рыхтуецца да паездкі па гарадах Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/special/x-factor/?sphrase_id=1524920
[2] https://zviazda.by/be/tags/x-factor
[3] https://zviazda.by/be/tags/peradkastyng
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel