Два пенсіянеры з станоўчым дыягназам на каранавірус памерлі ў Маскве. Пра гэта ТАСС [1] паведамілі ў аператыўным штабе па кантролі і маніторынгу за сітуацыяй па каранавірусе.
"У Маскве памерлі два пажылыя пацыенты з станоўчым тэстам на каранавірус. Пацыенты 88 і 73 гадоў, дыягназы былі пастаўленыя прыжыццёва. Акрамя таго, у іх была пацверджана пнеўманія, меліся спадарожныя паталогіі", - паведамілі ў штабе.
Прэв'ю: bmas.de
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8077753
[2] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus