На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19, паведаміла [3] Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.
На сённяшні дзень ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даваў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў.
Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.
Да таго папярэднія лічбы агучваліся ў панядзелак. Паводле Міністэрства аховы здароўя, тады быў зарэгістраваны [4] 81 выпадак заражэння каранавірусам.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus/183
[4] http://zviazda.by/be/news/20200323/1584960988-22-pacyenty-u-yakih-byu-dyyagnastavany-karanavirus-vypisany-z-balnic
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya