Статак з 14 азіяцкіх сланоў блукаў па вёсцы Маньмай у павеце Мэнхай (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай). Аб гэтым заявілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Раней гэты статак разам з трыма іншымі сланамі-самцамі бачылі ў пасёлку Мэн’а на тэрыторыі павета Мэнхай. Пасля сланы заставаліся ў лесе, аднак праз некалькі дзён яны прыйшлі ў дамы мясцовых жыхароў ў пошуках ежы, пашкодзіўшы пры гэтым дах, дзверы і вокны пабудоў. Паведамленняў аб ахвярах або параненых з прычыны гэтага факту пакуль не паступала, адзначыў аддзел прапаганды павятовага парткама.
Па словах Лун Юньхая, намесніка кіраўніка ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі павета Мэнхай, зараз праводзіцца маніторынг гігантаў з дапамогай тэхнікі, такі як дроны, каб пазбегнуць канфліктаў паміж людзьмі і сланамі. Павятовыя ўлады своечасова апублікавалі для месцічаў інфармацыю пра месцазнаходжанне статку, а таксама кантралююць рух транспарту на бліжэйшых дарогах, удакладніў чыноўнік.
Лун Юньхай адзначыў, што ўлады таксама каардынуюць дзеянні з мясцовымі цукровымі заводамі, каб у вёсках, дзе прайшлі сланы, спачатку завяршылі збор цукровага трыснёга, што дапаможа скараціць страты сельскіх жыхароў і пазбегнуць доўгага знаходжання сланоў, паколькі жывёлы любяць ласавацца салодкімі раслінамі.
Дзікія азіяцкія сланы, адзін з унікальных відаў у трапічных лясах, знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі ў Кітаі. Дзякуючы больш актыўным намаганням па абароне навакольнага асяроддзя і дзікай прыроды колькасць папуляцыі дадзенага віду жывёл у краіне вырасла да 300 асобін. У Кітаі яны ў асноўным жывуць на тэрыторыі правінцыі Юньнань.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/tags/slon
[5] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya