Дзе: Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3
Калі: па 12 красавіка
Колькі каштуе: 6 BYN
Выстава “Шляхі нямецкага мастацтва з 1949 года па сённяшні дзень” нарэшце будзе прадстаўлена і ў Мінску. Яна ахоплівае 60 гадоў развіцця сучаснага мастацтва Усходняй і Заходняй Германіі. Вы ўбачыце жывапіс, графіку, фатаграфію, відэа, скульптуры і інсталяцыі – усяго каля 400 прац і амаль 100 мастакоў, сярод якіх прызнаныя ва ўсім свеце імёны: Сібіла Бергеман (Foto), Ёзэф Бойс, Герхард Рыхтэр, Зігмар Польке, Анна і Бернгард Блумэ, Іза Генцкен, Нам Джун Пайк, Вольфганг Цільманс і іншыя.
Адкрыццё выставы адбудзецца 10 сакавіка а 19-й гадзіне ў Палацы мастацтва.
“Шляхі нямецкага мастацтва” – гэта выстава штутгарцкага Інстытута сувязей з замежнымі краінамі (ifa). Інстытут быў заснаваны яшчэ ў 1917 годзе, з 1949 года займаўся прасоўваннем мастацтва ФРГ у свеце і сабраў велізарную калекцыю прац мастакоў з Заходняй Германіі.
Пасля падзення Берлінскага мура ў 1990 годзе фонды твораў цэнтра мастацкіх выстаў ГДР таксама перайшлі пад кіраванне ifa. Праз два дзесяцігоддзі нарадзілася ідэя з’яднаць абедзве ўнікальныя калекцыі ў адной экспазіцыі.
Зараз яна ўключае амаль усе тэматычныя і жанравыя накірункі нямецкай мастацкай сцэны: поп-арт, флюксус, відэаінсталяцыі, фатаграфію і жывапіс. Поўны спіс мастакоў, працы якіх можна будзе ўбачыць на выставе «Шляхі нямецкага мастацтва з 1949 года па сённяшні дзень», прыводзіцца на старонцы ifa.
Куратары выставы Маціяс Флюге і Маціяс Вінцэн змаглі зрабіць выдатны агляд сучаснай нямецкай мастацкай індустрыі. Значная частка выставы прысвечана дакументальнай фатаграфіі, якая ў 50-х гадах стала ідэальным сродкам фіксацыі палітычных і сацыяльных з’яў Усходняй і Заходняй Германіі.
Паводле задумы куратараў, праект дазволіць зазірнуць у інтэлектуальнае і мастацкае жыццё ФРГ і ГДР з 1949 года і да нашых часоў. Узяўшы за аснову ўражвальную калекцыю сучаснага мастацтва ifa, куратары выставы адабралі ключавыя моманты мастацкага жыцця пасляваеннай Германіі: удзел у еўрапейскім арт-руху 50-х — 60-х гадоў, Дзюсельдорфская школа фатаграфіі, рух «Новыя дзікія» канца 70-х гадоў, фігуратыўнае мастацтва 80-х, пратэставае мастацтва канца 90-х і пачатку 2000-х.
Выстава ад пачатку задумвалася як перасоўная. Пасля прэм’еры ў Карлсруэ (Германія) у 2013 годзе яе ўжо ўбачылі шмат у якіх гарадах і краінах. Мінск — доўгачаканы наступны прыпынак гэтага маршрута. Паралельна з выставай Гётэ-Інстытут падрыхтаваў у сваёй бібліятэцы адмысловы тэматычны пакой, прысвечаны мастацтву Германіі. Там можна знайсці каталогі разнастайных выстаў і публікацыі на тэму тэорыі мастацтва, эстэтыкі і культурнай палітыкі.
У межах выставы Гётэ-Інстытут правядзе разам з партнёрамі суправаджальную праграму з экскурсіямі, дакладамі і дыскусіямі. Расклад мерапрыемстваў вы знойдзеце тут.
Даведкі [2].
Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а
Калі: па 5 красавіка, пн-ндзл 11:00 — 19:00
Колькі каштуе: дарослыя — 5 BYN; студэнты — 4 BYN; школьнікі — 3 BYN
Хто з нас, асабліва ў дзяцінстве, не захапляўся мультыкамі і не задаваўся пытаннем, як усё гэта робіцца? Сёння на выставе вы зможаце зазірнуць у таямніцу стварэння анімацыі.
Днём нараджэння мультыплікацыі лічыцца 30 жніўня 1877 года, а ўжо з 1920-х гадоў «мульцяшныя героі» становяцца спадарожнікамі дзяцей ва ўсім свеце. Сёння ў асноўным мультфільмы ствараюцца з дапамогай камп'ютарнай графікі, і мы можам праглядаць іх на любой лічбавай прыладзе. А сто гадоў таму для прагляду «бегаючых малюнкаў» выкарыстоўвалі фенакістыскоп, заатроп, страбаскоп, праксінаскоп, стэрыяскоп і г.д. З усімі гэтымі фантастычнымі прыладамі вы зможаце азнаёміцца на выставе і не проста паглядзець на іх здалёк, але і пакруціць і непасрэдна на сабе адчуць, як гэта працуе.
Акрамя інтэрактыўных мульты-агрэгатаў, вы зможаце пагартаць цікавыя коміксы, паглядзець кадры з мультфільмаў першай паловы мінулага стагоддзя, прымерыць вушкі Мікі Маўса ў адкрытай фотазоне і нават зрабіць уласны анімацыйны фліпбук у анімацыйнай міні-майстэрні!
Ну а для тых, хто не баіцца пасмяяцца над сабой, мы прапануем куток крывых люстэркаў, дзе можна паглядзець на сябе ў розных незвычайных варыяцыях, як калісьці гэта зрабіў воўк у адной з серый знакамітага мультсерыяла «Ну, Пачакай!».
На выставе экспанаты чапаць не толькі можна, але і трэба!
Дзе: з любой кропкі свету
Калі: 24 сакавіка, 20:30
Колькі каштуе: бясплатна
Гурт зробіць усё магчымае, каб вы не сумавалі па вечарах.
Бяспечны LIVE — гэта анлайн-канцэрт, які вы можаце глядзець у любой кропцы свету.
Далучайцеся [3] да трансляцыі.
Дзе: к-тр Беларусь, Мінск, вул. Раманаўская слабада, 2
Калі: 26 сакавіка, 20:30
Колькі каштуе: 8 BYN
Сярод шматлікіх выбітных асобаў розных часоў, якія пакідалі свой след у гісторыі цэлых народаў і цывізацый, ёсць некалькі чалавек, якія на пытанне пра месца нараджэння сціпла апускалі вочы долу і казалі:
«Ёсць такі горад Мінск (Менск, Менеск) на рацэ Свіслачы, паміж Варшавай і Масквой. Вось я адтуль. Можа, чулі?»
Экскурсія па мясцінах тых людзей, якія нарадзіліся ў Мінску і пакінулі свой след у сусветнай гісторыі. Падумайце, ці ўзгадаеце вы хоць аднаго? Не так проста, ці не праўда? На экскурсіі вам распавядуць пра больш чым дзясятак такіх асобаў. І вы паспрабуеце знайсці ў нашым горадзе мясціны, звязаныя з імі.
Экскурсавод: Цімафей Акудовіч.
Калі: 26 сакавіка, 14:00
Колькі каштуе: 25 BYN
Пакуль вы толькі малявалі ва ўяўленні, якой павінна быць школа мары, дзеці Школы архітэктурнага мыслення яе ўвасобяць у рэальнасць – стартуе ўнікальны анлайн-праект для дзяцей ад 7 да 10 гадоў!
Як выглядае будынак школы?
Як можна надаць ёй яркіх фарбаў і паказаць, што яна належыць дзецям? Урок, прысвечаны манументальнаму дэкаратыўнаму пано, адкажа на гэтыя пытанні. Дзеці паглядзяць прыклады мазаік, фрэсак, барэльефаў з розных краін свету і створаць свой праект пано для будынка школы.
У чым унікальнасць новага праекта?
Гэта не проста анлайн-урокі: кожнаму ўдзельніку Школа дасылае перад заняткам камплект, неабходны для выканання задання. У яго ўваходзяць абсалютна ўсе матэрыялы, якія спатрэбяцца дзіцяці падчас заняткаў, аж да нажніц, паперы, скотчу і г.д. Усе тыя матэрыялы, што засталіся ад заняткаў, вядома ж, застануцца вам!
Як будуць праходзіць заняткі?
Урок будзе пабудаваны ў фармаце скайп-канферэнцыі:
Падчас працы дзіця можа ў любы момант задаць пытанне педагогу. У канферэнцыі адначасова можа ўдзельнічаць да 10 дзяцей.
Гэта будзе займальна, цікава і незвычайна! Давайце клапаціцца аб сваім здароўі, а таксама ісці ў нагу з часам. Давайце пакажам дзецям, што інтэрнэт — выдатны інструмент для атрымання ведаў, а не толькі забавак.
Важна!
Для прадуктыўнага працэсу, канцэнтрацыі на занятку і развіцця самастойнасці дзіцяці Школа просіць бацькоў не ўдзельнічаць у канферэнцыі, не дапамагаць дзецям у практычнай частцы, а таксама не кантраляваць працэс зносін дзіцяці з педагогам.
А таксама для правядзення заняткаў патрэбны якасны хуткасны інтэрнэт.
Заняткі праводзіць кіраўнік Школы архітэктурнага мыслення Алена Карпілава, мастацтвазнаўца, мастак, педагог з 12-гадовым педагагічным стажам.
Даведацца падрабязней і запісацца можна па тэлефоне: +375 44 555 90 33
Дзе: збор каля бальніцы № 3 імя Клумава, г. Мінск, вул. Леніна, 30
Калі: 24 сакавіка, 18:00
Колькі каштуе: 8 BYN, рэгістрацыя [4] абавязковая
Экскурсія па медычных месцах Мінска 100-гадовай даўніны.
Пра ўсё гэта вам распавядзе экскурсавод Аляксандра Валодзіна.
Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а
Калі: па 5 красавіка, пн-ндзл 11:00 — 19:00
Колькі каштуе: дарослыя — 5 BYN; студэнты — 4 BYN; школьнікі — 3 BYN
Хто з нас, асабліва ў дзяцінстве, не захапляўся мультыкамі і не задаваўся пытаннем, як усё гэта робіцца? Сёння на выставе вы зможаце зазірнуць у таямніцу стварэння анімацыі.
Днём нараджэння мультыплікацыі лічыцца 30 жніўня 1877 года, а ўжо з 1920-х гадоў «мульцяшныя героі» становяцца спадарожнікамі дзяцей ва ўсім свеце. Сёння ў асноўным мультфільмы ствараюцца з дапамогай камп'ютарнай графікі, і мы можам праглядаць іх на любой лічбавай прыладзе. А сто гадоў таму для прагляду «бегаючых малюнкаў» выкарыстоўвалі фенакістыскоп, заатроп, страбаскоп, праксінаскоп, стэрыяскоп і г.д. З усімі гэтымі фантастычнымі прыладамі вы зможаце азнаёміцца на выставе і не проста паглядзець на іх здалёк, але і пакруціць і непасрэдна на сабе адчуць, як гэта працуе.
Акрамя інтэрактыўных мульты-агрэгатаў, вы зможаце пагартаць цікавыя коміксы, паглядзець кадры з мультфільмаў першай паловы мінулага стагоддзя, прымерыць вушкі Мікі Маўса ў адкрытай фотазоне і нават зрабіць уласны анімацыйны фліпбук у анімацыйнай міні-майстэрні!
Ну а для тых, хто не баіцца пасмяяцца над сабой, мы прапануем куток крывых люстэркаў, дзе можна паглядзець на сябе ў розных незвычайных варыяцыях, як калісьці гэта зрабіў воўк у адной з серый знакамітага мультсерыяла «Ну, Пачакай!».
На выставе экспанаты чапаць не толькі можна, але і трэба!
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47
Калі: па 29 сакавіка
Колькі каштуе: 5 BYN
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае Вас на вясновы выставачны праект «Джаз! Каты! Вясна», які ўжо стаў традыцыйным.
Праект «Сакавіцкія каты» пад куратарствам старшыні Міжнароднага грамадскага аб'яднання мастакоў і мастацтвазнаўцаў «Майстар» Сяргея Крыштаповіча ператварыўся ў маштабную выставу.
Выстава адлюстроўвае прыход часу, напоўненага сонцам, экспрэсіяй, музыкай джаза і вобразамі катоў. Пухнатыя стварэнні, якія жывуць у кватэрах і дварах, прыцягвалі ўвагу людзей яшчэ задоўга да нашай эры, натхнялі мастакоў і станавіліся персанажамі твораў мастацтва.
На выставе 2020 года кожная праца суправаджаецца кароткім эсэ, распавядае аб кантакце аўтара з каціным «паралельным светам». У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс Аляксандра Дзямідава, Алега Захарэвіча і Андрэя Равякова, графіка Сяргея Стэльмашонка, працы Любові Кірылавай, Веры Блінцовай.
Творы Галіны Лазарчык, Вольгі Лузан і многіх іншых — з большага аповяд аўтараў пра саміх сябе, бо часта чалавеку прыпісваюць каціныя звычкі, а саміх гадаванцаў цалкам ачалавечваюць. У рамках гэтага праекта былі запрошаныя музыкі, мастакі, наглядчыкі і іншыя неабыякавыя да мастацтва людзі для таго, каб яны маглі падзяліцца сваімі ўражаннямі.
Усе апавяданні і віртуальныя шпацыры можна будзе паслухаць у фармаце аўдыягіда, запампаваўшы дадатак. Таксама ў рамках выставачнага праекта будуць праходзіць куратарскія экскурсіі, джазавыя канцэрты, фэшн-паказы і многае іншае.
Час працы: серада — нядзеля з 12:00 да 20:00. Выходныя: панядзелак, аўторак.
Дзе: Французская медыятэка, г. Мінск, вул. Гікала, 4
Калі: па 27 сакавіка
Колькі каштуе: бясплатна
Франкафонія аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць ці практыкуе французскую мову. Франкафонія заклікае да міжкультурнага дыялогу, да шматмоўя, а таксама да абмену народнымі мастацтвамі для таго, каб наша глабалізацыя набыла больш чалавечыя рысы.
Назіраючы пастаянны рост франкафонаў, франкафонія з'яўляецца сродкам арыгінальнага дыялогу, які ўплывае на культурныя, лінгвістычныя, юрыдычныя і нават гастранамічныя звычкі і навыкі. Франкафонія развіваецца ў рамках Міжнароднай Арганізацыі Франкафоніі, заснаванай 20 сакавіка 1970 года, якая на дадзены момант налічвае 88 краін-членаў, асацыіраваных членаў і назіральнікаў на ўсіх кантынентах зямнога шара.
Сумесна з іншымі пасольствамі-прадстаўнікамі франкафонных краін у Беларусі, а таксама пры ўдзеле школ, ліцэяў і ўніверсітэтаў, дзе вывучаюць французскую мову, Пасольства Францыі ў РБ прадстаўляе праграму, заснаваную на двух асноватворных прынцыпах — адзінства ў разнастайнасці.
Праграма:
18 сакавіка, 18:00
Канферэнцыя спадара Клода Альтэрмата, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Швейцарыі ў Беларусі: «Фрэдэрык-Сезар дэ Лагарп (1754–1838), швейцарац эпохі Асветы: паміж Швейцарыяй, Германіяй, Францыяй і Расіяй» (Французская медыятэка).
20 сакавіка, 18:00
Гала Франкафоніі (МДЛУ — вул. Захарава, 21)
25 сакавіка
Адкрыццё выставы работ Сняжаны Барцянёвай, фотамастака студыі Ле Фрэнуа, і Марыі Бане, фатографа (Галерэя Ў — вул. Кастрычніцкая, 19)
27 сакавіка, 17:00
Вечар настольных гульняў у рамках дзён Франкафоніі. Вядучыя: Аліс і Фларыян (Французская медыятэка).
Даведкі. [5]
Дзе: Лошыцкая сядзіба, г. Мінск, праезд Чыжэўскіх, 8/2
Калі: па 29 сакавіка
Колькі каштуе: 3 BYN - дарослыя; 2,50 BYN - студэнты; 1,50 BYN - школьнікі
Выстава «Нальшанскія сустрэчы» — расповед мастакоў, удзельнікаў пленэра, якія летам 2019 года сабраліся ля старога млына на аграсядзібе «Вялес» на стромкіх берагах Віліі. Да мастакоў далучыліся беларускія паэты і барды.
Пленэр адбыўся пры падтрымцы дабрачыннага фонда «Спадчына М.К.Агінскага» і аматараў культуры Францішка Жылкі і Алега Мізулы. Сярод аўтараў «Нальшанскіх сустрэч» заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі Віктар Барабанцаў і Віктар Нямцоў, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Алесь Суша і вядомыя мастакі мінскага краю: Анатоль Бяляўскі, Віктар Мікіта, Галіна Беганская, Кастусь Качан, Таццяна Ласка і Эдуард Мацюшонак.
Нальшанскі край – гэта гістарычная вобласць, якая лакалізуецца ўздоўж ракі Віліі, аднаго з прытокаў Нёмана. Вілія займае важнае месца ў гісторыі і жыццядзейнасці Мінска, сталіцы Беларусі. Вілейскае вадасховішча забяспечвае горад вадой. З Вілейкі паходзяць прадстаўнікі роду Любанскіх, апошніх уладароў Лошыцкай сядзібы.
Выстава «Нальшанскія сустрэчы» ўяўляе сабой мастацкае падарожжа па Віліі, якая натхняе сваёй прыгажосцю і таямнічасцю, насычана гістарычнымі помнікамі. Перад вачыма паўстаюць жывапісныя краявіды і квітнеючыя сады, старажытныя млыны і бровары, капліца Святога Францішка і іншыя прыцягальныя мясціны.
Рэшткі мясцовай матэрыяльнай культуры прадстаўлены ў творчай працы Таццяны Ласкі. Мастак Віктар Мікіта прысвяціў шэраг аркушаў вяскоўцам, а Віктар Барабанцаў стварыў партрэт Вацлава Гражуля, цяпер адзінага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара Жодзішак.
14 і 28 сакавіка на «Нальшанскіх сустрэчах» у Лошыцкай сядзібе адбудуцца літаратурныя сустрэчы з паэткамі Алай Клемянок і Антанінай Хатэнка.
Куратары выставы: мастачка Галіна Беганская, паэткі Ала Клемянок і Таццяна Ласка. Выстава працуе па 29 сакавіка 2020 года.
Даведкі. [6]
/Афіша дапаўняецца/
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://www.facebook.com/events/188429012485946/
[3] https://youtu.be/3O5HhsslA4s
[4] https://forms.gle/TjN51hQrr9ZBkRfv9
[5] https://by.ambafrance.org/Mesyac-Frankofonii-v-Belarusi
[6] https://loshytsamuseum.business.site/posts/7534462578897332743?hl=ru
[7] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic
[8] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[9] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[10] https://zviazda.by/be/tags/anlayn