На сёння 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаны і выпісаныя з медыцынскіх устаноў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя [3].
Яшчэ 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад пастаянным медыцынскім кантролем і на лячэнні. Некаторыя пацыенты пасля праходжання лячэння ўжо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Плануецца, што яна адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня.
Працэдура тэставання арганізавана з 23 студзеня. За гэты час праведзена больш за 20 тысяч тэстаў.
У пятніцу было вядома [4] пра 69 выпадкаў каранавіруса ў Беларусі.
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200320/1584685614-u-belarusi-karanavirus-byu-dyyagnastavany-u-69-pacyentau
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus