Прыбытак кітайскага гіганта сферы экспрэс-дастаўкі SF Holding узрос на чвэрць.
Кітайскі гігант сферы экспрэс-дастаўкі SF Holding заявіў, што яго чысты прыбытак за мінулы год павялічыўся на 27,2 працэнта ў гадавым вылічэнні да 5,8 млрд юаняў (825 мільёнаў долараў)на фоне моцнага росту бізнесу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
У мінулым годзе выручка кампаніі павялічылася на 23,4 працэнта -- да 112,2 млрд юаняў, адзначаецца ў справаздачы кампаніі аб папярэдняй ацэнцы прыбытку, прадстаўленым Шэньчжэньскай фондавай біржы.
Прэв'ю: cargox.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya