Па стане на 9 гадзін раніцы 20 сакавіка пасля выздараўлення ад хваробы, выкліканай новым каранавірусам, выпісана 15 пацыентаў. Пра гэта паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя.
На дадзены момант пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 42 пацыенты са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19 12 пацыентаў.
Усяго, пачынаючы з канца студзеня, больш за 19 тыс. чалавек абследаваны на інфекцыю COVID-19.
Міністэрства аховы здароўя абнародавала [4] ў папярэдні раз дадзеныя пра колькасць захварэлых у сераду. Тады колькасць захварэлых склала 51.
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/o-situatsii-po-covid-19/
[4] http://zviazda.by/be/news/20200318/1584521767-u-belarusi-zaregistravany-51-vypadak-zarazhennya-covid-19
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue