Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi Мiхаiл Русы правёў прамую тэлефонную лiнiю.
Людзi звярталiся з рознымi пытаннямi i просьбамi. Асабiста для сябе Мiхаiл Русы вылучыў званок з Вiцебска, так бы мовiць, на медыцынска-гуманiтарную тэму. Жанчына, якая прадставiлася Марыяй Рыгораўнай, прапанавала ўнесцi папраўкi ў дакументы, што датычацца мацi, у якiх малыя дзецi знаходзяцца ў бальнiцах. Згодна з сённяшнiмi правiламi, мацi можа пастаянна прысутнiчаць у бальнiцы з дзiцем да пяцi гадоў — пасля ўжо нельга. Таму яна просiць павялiчыць максiмальны ўзрост маленькiх пацыентаў да сямi гадоў. Гэтае пытанне будзе вывучана, i жанчына атрымае адказ.
Яшчэ Марыя Рыгораўна падзялiлася адным назiраннем: у суседняй бальнiчнай палаце ляжыць трохгадовая дзяўчынка з дзiцячага дома, i яе нiхто не наведвае — зусiм адна. Жанчына палiчыла гэта несправядлiвым i папрасiла свайго суразмоўцу нейкiм чынам пасадзейнiчаць таму, каб маленькi чалавек адчуў клопат i ўвагу да сябе, што, безумоўна, паспрыяе выздараўленню.
Такое стаўленне да незнаёмага дзiцяцi, што трапiла ў складаную жыццёвую сiтуацыю, Мiхаiл Iванавiч назваў праяўленнем грамадзянскай пазiцыi, якую варта падтрымлiваць. Ён патэлефанаваў у абласны Савет дэпутатаў i парэкамендаваў знайсцi магчымасць паклапацiцца аб дзяўчынцы.
У дзень правядзення прамой тэлефоннай лiнii надвор'е ў краiне рэзка пагоршылася, ранiцай i ўдзень сям-там пачалiся завiруха i моцны снегапад, якiя ўскладнiлi рух транспарту на дарогах. I вось званок з Лепельскага раёна: чаму мясцовыя службы марудзяць з ачысткай дарог ад снегу? Чаго чакаюць? Пытанне было вырашана аператыўна: старшыня Пастаяннай камiсii звязаўся па тэлефоне з кiраўнiцтвам Мiнтранса i папрасiў паскорыць барацьбу са снежнымi заносамi ў Лепельскiм раёне.
Трэба адзначыць, што ў грамадзян нашай краiны iнтарэс да дзейнасцi Пастаяннай камiсii па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi даволi высокi. Прыблiзна 200 зваротаў паступiла ў камiсiю з пачатку года. Праўда, шмат узнiмаецца пытанняў, якiя можна было б вырашыць на мясцовым узроўнi без умяшання рэспублiканскiх органаў улады. Па-ранейшаму застаюцца актуальнымi тэмы, звязаныя з зямлёй. Вострыя спрэчкi з мясцовай уладай па зямельных пытаннях, на жаль, фiксуюцца ў многiх раёнах. Часта ў гэтым вiнаватыя i самi землекарыстальнiкi — здараецца, просяць у заяве соткi на вядзенне асабiстай прысядзiбнай гаспадаркi, а па факце будуюць дом i лазню.
Нярэдка зямельныя канфлiкты з'яўляюцца вынiкам памылак i няправiльных дзеянняў раённых i сельскiх Саветаў, безадказных паводзiн асобных прадстаўнiкоў мясцовых службаў, што без вывучэння канкрэтнай сiтуацыi, без выезду на месца прымаюць рашэннi, ад якiх узнiкаюць непаразуменнi i, як вынiк, звароты ў Савет Рэспублiкi.
Мiхаiл Русы адзначыў, што прамыя тэлефонныя лiнii i прыёмы грамадзян дазваляюць убачыць, напрыклад, як на практыцы выкарыстоўваецца зямельнае заканадаўства i якiя карэкцiроўкi ў iм ужо наспелi. Усе канструктыўныя прапановы i iдэi ўлiчваюцца i аналiзуюцца.
Леанiд Тугарын
Прэв'ю: ok-kirzhach.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-telefonnaya-liniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mihail-rusy