Нiхто з зорак не адмовiўся з-за каранавiруса прыехаць на Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Нi адзiн канцэрт, выстаўка, прэзентацыя, паказ, спектакль не адмененыя. Падрыхтоўка да 29-га фестывалю, якi пройдзе з 13 да 21 лiпеня, вядзецца ў штатным рэжыме. Пра гэта паведамiў учора на прэс-канферэнцыi дырэктар фестывалю Глеб Лапiцкi.
Адзiная карэкцiроўка ў сувязi з распаўсюджваннем iнфекцыi — прыпынены продаж бiлетаў на праект «Зоркi «Еўрабачання», якi запланаваны на 18 лiпеня. Кiраўнiк дырэкцыi тлумачыць гэта праблемай непрадказальнасцi ў арганiзацыi пасажырскiх перавозак. А трэба ж будзе даставiць у Вiцебск у кароткi тэрмiн зорных удзельнiкаў менавiта гэтага шоу з краiн далёкага замежжа.
Каб забяспечыць прыбыццё i адбыццё iншых зорак, арганiзатары «Базару» наўпрост супрацоўнiчаюць з Еўрапейскiм вяшчальным саюзам. Вопытныя арганiзатары прадумваюць лагiстыку.
Што датычыцца конкурсаў юных i маладых выканаўцаў «Базару», то нацыянальныя адборачныя туры праведзены раней, чым вiрус мог гэтаму перашкодзiць, таму яны таксама маюць адбыцца.
Аляксандр ПУКШАНСКI
Прэв'ю: vitbichi.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku