У нашай краiне на гэтым тыднi вернецца цяпло, але да выхадных зноў пахаладае, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.
Заўтра будзе пераважна без ападкаў, толькi ўдзень у асобных раёнах Вiцебскай вобласцi магчымыя невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходнi ўмераны. Уначы будзе ад мiнус 3 градусаў да плюс 4 градусаў, удзень — 8—15 цяпла, а па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласцi — да плюс 17 градусаў. У чацвер да тэрыторыi Беларусi з Заходняй Еўропы падыдзе слабавыражаны атмасферны фронт, якi прынясе шчыльную воблачнасць. Таму ўначы па паўночнай палове, а ранiцай i ўдзень па ўсёй краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходнi ўмераны. Уначы чакаецца ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень — 7—13 цяпла, па поўднi Брэсцкай i Гомельскай абласцей ад плюс 14 градусаў да плюс 16 градусаў.
Прагназуецца, што ў пачатку трэцяй дэкады сакавiка праз тэрыторыю краiны перамесцiцца халодны франтальны падзел. У чацвер ападкаў ён прынясе няшмат, але стане адцiскаць за межы Беларусi цёплае паветра. Будзе воблачна з праясненнямi, месцамi пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. Уначы i ранiцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Вецер паўночна-заходнi ўмераны. Тэмпература ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 4 цяпла, пры праясненнях — да мiнус 5 градусаў. Удзень прагназуецца 5—10 цяпла, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласцi на пару градусаў цяплей.
Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у выхадныя пад уплывам паветраных мас з поўначы ў нас зноў пахаладае. Ужо ў суботу будзе воблачна з праясненнямi. Месцамi, пераважна ў паўднёвых раёнах краiны, пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе мокрага снегу. Уначы i ранiцай на асобных участках дарог галалёдзiца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мiнус 7 градусаў, па поўднi — да плюс 3 градусаў. Удзень будзе ад нуля да 7 цяпла. У нядзелю ўначы будзе 1—8 марозу, а ў паўночных раёнах пры праясненнях — да мiнус 10 градусаў. Удзень — да 8 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: kr-gazeta.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore