Вясной не толькi збожжа сеюць, але i дрэвы садзяць. На тэрыторыi Брэсцкага лясгаса, напрыклад, плануюць высадзiць каля 1,4 мiльёна дрэў на тэрыторыi прыблiзна 240 гектараў. Самыя вялiкiя плошчы для пасадкi знаходзяцца ў падпарадкаваннi Пелiшчанскага ляснiцтва. Асаблiвы акцэнт лесаводы зробяць на аднаўленнi тэрыторый, распрацаваных пасля высечкi паваленых ветрам дрэў i масавага ўсыхання ад пашкоджання караедам.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya