У Беларускім дзяржаўным універсітэце прынята рашэнне перанесці лекцыйныя курсы для ўсіх факультэтаў на больш позні тэрмін.
Як патлумачылі ў прэс-службе ВНУ, гаворка не ідзе аб пераводзе студэнтаў на дыстанцыйнае навучанне і адмену заняткаў, а тычыцца часовых змяненняў у навучальным працэсе з мэтай пазбегчы масавага збору людзей. У бліжэйшы перыяд рэкамендавана выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі: кіраваную самастойную работу студэнтаў, кансультацыі, лабараторныя і г.д. Па ўсіх пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу студэнтам раяць звяртацца ў дэканаты факультэтаў.
У БДУ рэалізуецца комплекс мер па ўзмацненні прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруса сярод студэнтаў і супрацоўнікаў, у прыватнасці, абмежаванае свабоднае наведванне студэнцкіх інтэрнатаў староннімі асобамі на працягу бліжэйшага месяца. У месцах масавага збору людзей, холах і санвузлах устаноўлены дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук. Абмежавана правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Кіраўніцтва ўніверсітэта просіць студэнтаў і выкладчыкаў уважліва ставіцца да свайго стану здароўя і здароўя навакольных і выконваць усе неабходныя правілы асабістай гігіены і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі па прафілактыцы распаўсюджвання віруснай інфекцыі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/inavacyi-u-adukacyi