Калі чалавек пачынае ўсведамляць сябе далучаным да зямлі, на якой жыве, на якой мае свабоды, правы, абавязкі? Калі пачынае разумець, што першыя словы нашай Канстытуцыі «Мы, народ Беларусі» — гэта і пра яго таксама? Напэўна, калі атрымлівае пашпарт — дакумент, які сведчыць пра грамадзянства. Нездарма амаль паўсюль маладым людзям іх першыя ў жыцці дарослыя дакументы стараюцца ўручыць ва ўрачыстай абстаноўцы.
Чатырнаццацігадовым героям гэтага фота дзень уручэння пашпартоў запомніцца на ўсё жыццё — на гэтым тыдні ў Палацы Незалежнасці яны атрымалі [2] сінія з золатам кніжачкі з рук кіраўніка нашай дзяржавы.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20200310/1583830501-lukashenka-patryyatyzm-ne-prosta-razmovy-pra-toe-yak-my-lyubim-radzimu-geta
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya