Вечарам у чацвер і ў ноч на пятніцу ў Беларусі бушавала непагадзь. У Мінску была зафіксавана навальніца - рэдкі выпадак для гэтага веснавога месяца. Яна суправаджалася моцным дажджом і ветрам, які выварочваў дрэвы, перакульваў лёгкія канструкцыі і зрываў з дамоў аншлагі.
Па інфармацыі МНС, зафіксаваныя 63 выпадкі падзення дрэў (больш за ўсё ў Мінскай і Брэсцкай абласцях - 24 і 17 адпаведна), у выніку якіх пашкоджаны два легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.
Па звестках ДВА «Белэнерга», у краіне без электрычнасці засталіся 976 населеных пунктаў. Адключэнні ў размеркавальных электрасетках назіраліся па ўсёй рэспубліцы. Энергетыкі працавалі ўсю ноч ва ўзмоцненым рэжыме і працягваюць працаваць над аднаўленнем электразабеспячэння.
Па стане на 6 раніцы 13 сакавіка вяліся работы па аднаўленні электразабеспячэння 162 населеных пунктаў, 107 з якіх знаходзяцца ў Віцебскай вобласці.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Фота аўтара і tut.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://tut.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/nepagadz