Два гады таму кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі, фальклорнага ансамбля «Дударыкі» Дзмітрый Ровенскі (на фота) адзначыў 50-годдзе сваёй творчай дзейнасці, а сёлета славуты музыка-гарманіст і яго калектыў сталі лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Нягледзячы на шырокае прызнанне і аўтарытэт выдатнік адукацыі і ўладальнік ганаровага звання «Мінчанін года» Дзмітрый Ровенскі не спачывае на лаўрах і не стамляецца вучыць сталічных падлеткаў і навучэнцаў гімназіі № 14 ігры на народных інструментах — дудках, гармоніках і скрыпках. На гэтым здымку гімназіст-трэцякласнік Елісей Грыднеў праходзіць праслухоўванне на залічэнне ў ансамбль «Дударыкі».
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya