Ігар СЕРГЕЕНКА, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта:
«Ужо шмат зроблена з моманту правядзення нарады ў кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці. Напрыклад, на некаторых дарогах павялічаны хуткасны рэжым, аптымізавана выкарыстанне сродкаў фота- і відэафіксацыі дарожных парушэнняў. Былі перагледжаны крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці некаторых службовых асоб, якія вядуць адміністрацыйны працэс, вызначаны асноўныя паказчыкі выніковасці прымаемых мер па абароне жыццяў і здароўя грамадзян, захаванні законнасці. Мы павінны разумець, што асноватворнымі арыенцірамі ў нашай рабоце па ўдасканаленні заканадаўчай практыкі павінны быць словы Прэзідэнта аб падрыхтоўцы цэласных і сістэмных дакументаў, якія ўлічваюць бягучы ўзровень развіцця краіны, перадавы замежны вопыт і айчынныя напрацоўкі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert