Перуанскі дыпламат Хаўер Перэс дэ Куэльяр, які займаў пасаду генеральнага сакратара ААН у 1982-1991 гадах, памёр у Перу на 101-м годзе жыцця, паведамляе tass.ru [1]
Паведамляецца, што Перэс дэ Куэльяр памёр дома, смерць была выкліканая натуральнымі прычынамі.
Хаўер Перэс дэ Куэльяр нарадзіўся 19 студзеня 1920 года ў сталіцы Перу Ліме. З 1940 году працаваў у МЗС Перу, займаў пасады ў пасольствах у Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі, быў паслом у Швейцарыі, у 1969-1971 годзе займаў пасаду пасла Перу ў СССР. З 1 студзеня 1982 года атрымаў пасаду генеральнага сакратара ААН і прапрацаваў на ім два тэрміны.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7903609
[2] https://zviazda.by/be/tags/aan