29 лютага ў інтэрнэце з’явілася відэа, як малады чалавек у хакейнай форме і на ролікавых каньках рухаўся па вуліцы Савецкай у Гомелі, трымаючыся за вяроўку, прывязаную да аўтамабіля, паведамляе МУС [2].
У гэты ж дзень супрацоўнікі ДАІ высветлілі асобы маладога чалавека і кіроўцы. Аматар вострых адчуванняў, 21-гадовы жыхар Гомеля, вырашыў такім небяспечным спосабам сабраць пабольш «лайкаў» у інтэрнэце. Як высветлілася, за рулём аўтамабіля была яго 51-гадовая маці.
За парушэнне ПДР абодва прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://t.me/pressmvd
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne