Міністэрства інфармацыі апублікавала ліст [3] у сувязі з праблемай распаўсюду ў Беларусі каранавіруса Covid-2019.
«Мы разумеем сутнасць трывогі, што гучыць у інфармацыйных матэрыялах, - гаворыцца ў звароце. - Мы адказна заяўляем, што дзяржава па дадзенай праблематыцы трымаецца палітыкі выключнай адкрытасці інфармацыі для грамадства».
Мы вітаем прафесіяналізм тых рэдакцый і асобных аўтараў, якія выразна трымаюцца прынцыпаў забеспячэння дакладнасці інфармацыі, а не спрабуе ляпіць фэйкі і нагнятаць паніку ў грамадстве.
Мы заклікаем усіх журналістаў і блогераў абапірацца на афіцыйныя каментары і аўтарытэтныя меркаванні спецыялістаў! Не пашырайце інфармацыю тых, хто далёкі ад працэсу барацьбы з каранавірусам, неспецыялістаў і іншых ненадзейных крыніц інфармацыі. Памятайце, што дзяржаўныя органы гатовыя даваць усю неабходную афіцыйную інфармацыю па гэтай праблематыцы», — гаворыцца ў звароце.
Прэв'ю: sibobrportal.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://mininform.gov.by/news/all/vnimaniyu-predstaviteley-smi-i-internet-resursov/
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus