Кітайскія ўлады накіравалі ў Іран групу спецыялістаў для аказання дапамогі ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса новага тыпу. Пра гэта паведаміла ў пятніцу газета "Хуаньцю шыбао", піша [1] ТАСС.
Па дадзеных выдання, мэта дадзенай паездкі - аказаць садзейнічанне іранскаму боку ва ўкараненні мер, якія дазволяць прадухіліць далейшае распаўсюджванне пнеўманіі. Групе з чатырох экспертаў даручана перадаць вопыт Кітая ў барацьбе з вірусам.
Раней міністр замежных спраў Кітая Ван І ў тэлефоннай размове з іранскім калегам Махамадам Джавадам Зарыфам прапанаваў аказаць Тэгерану актыўнае садзейнічанне ў барацьбе з каранавірусам. Кіраўнік МЗС КНР выказаў упэўненасць, што, аб'яднаўшы намаганні, Пекін і Тэгеран змогуць пераадолець цяжкасці.
19 лютага Міністэрства аховы здароўя Ірана паведаміла пра першыя выпадкі заражэння новым каранавірусам. У краіне выяўлена ўжо 388 інфіцыраваных, памерлі 34 чалавекі.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7865011
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/iran