Устаноўлены пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне і продаж якога забаранецца ў аб'ектах грамадскага харчавання.
Гэта зроблена пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 19 лютага 2020 года № 14.
Згодна з дакументам, у пералік увайшлі наступныя віды аднаразовага пластыкавага посуду: палачкі для размешвання напояў, кубачкі, талеркі, трубачкі (саломінкі) для напояў, упакоўка для прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў (кантэйнеры, латкі, скрынкі, ланч-боксы, корэксы, слоікі, бутэлькі), за выключэннем упакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў, кубкі.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: news.sputnik.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/plastykavyya-butelki
[2] https://zviazda.by/be/tags/plastyk
[3] https://zviazda.by/be/tags/posud
[4] https://zviazda.by/be/tags/adnarazovy-posud