Прадукцыі з беларускіх НПЗ для ўнутранага рынку пастаўляецца ў дастатковым аб'ёме, таксама забяспечваецца крытычны аб'ём экспарту. Пра гэта БЕЛТА [1] заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка.
"Для ўнутранага рынку хапае. Калі вырашым пытанні з Расійскай Федэрацыяй, будуць адноўлены астатнія аб'ёмы па экспарту. Але крытычны аб'ём экспарту мы таксама выконваем", - сказаў Ігар Ляшэнка.
Ён заявіў, што ў цэлым у бягучым годзе на перапрацоўку на беларускія НПЗ пастаўляецца каля 1 млн т нафты ў месяц. "Плюс-мінус у раёне мільёна тон працуем", - сказаў віцэ-прэм'ер.
Адказваючы на пытанне, які аб'ём прадугледжаны на сакавік, Ігар Ляшэнка заявіў: "У такім жа аб'ёме, як было ў студзені і лютым. Гэта значыць адпаведная эфектыўнасць загрузкі вытворчасцей".
Ён таксама не ўдакладніў, з якімі менавіта пяццю расійскімі кампаніямі Беларусь дадаткова дамовілася аб пастаўках нафты, спаслаўшыся на камерцыйную тайну.
Прэв'ю: neftegaz.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/ljashenko-o-neftepererabotke-dlja-vnutrennego-rynka-hvataet-kriticheskij-objem-eksporta-vypolnjaem-381348-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-lyashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta