Прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Новай Зеландыі паведаміў пра першы выпадак заражэння каранавірусам новага тыпу ў краіне.
"Чалавек [з каранавірусам] прыбыў у Окленд 26 лютага", - дадаў ён.
Адзначаецца, што хворы прыляцеў з Ірана з перасадкай у інданэзійскай правінцыі Балі.
Таксама міністэрства аховы здароўя Літвы паведаміла пра першы выпадак заражэння каранавірусам новага тыпу ў краіне.
Вірус быў выяўлены ў жанчыны, якая вярнулася 24 лютага з Вероны.
Прэв'ю: ria.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/litva
[2] https://zviazda.by/be/tags/novaya-zelandyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus