Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец узяў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.
Былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2019 год і задачы на 2020-ы, ход выканання структурнымі падраздзяленнямі адміністрацыі Заводскага раёна Комплексу мер па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2020 года і іншыя пытанні.
Пасля заканчэння пасяджэння парламентарый адказаў на пытанні, якія датычыліся ўдасканалення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» ў частцы прафілактыкі вытворчага траўматызму і адказнасці наймальнікаў за незабеспячэнне бяспечных умоў працы.
У рамках абмеркавання дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні парламентарыем у сакавіку выязнога прыёму грамадзян у адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец узяла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.
Былі абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэтнага каштарыса адміністрацыі за мінулы год, пастаўлены задачы на 2020 год, а таксама разгледжаны іншыя пытанні.
Выступаючы па пытанні «Аб выніках выканання бюджэтнага каштарыса адміністрацыі Савецкага раёна Мінска за 2019 год і стане ўнутрыгаспадарчага кантролю», парламентарый засяродзіла ўвагу прысутных на неабходнасці безумоўнага выканання заканадаўства ў частцы ўнясення змяненняў у бюджэтны каштарыс раёна. «Пераразмеркаванне гадавых планавых асігнаванняў па артыкулах расходаў неабходна рабіць у выключных выпадках, старанна аналізуючы прапановы арганізацый», — рэзюмавала Таццяна Рунец.
Акрамя таго, сенатар звярнула ўвагу кіраўніцтва раёна на важнасць правядзення комплекснай работы па зніжэнні сумы дэбіторскай запазычанасці ў цэлым па раёне, а таксама памяншэнні колькасці стратных арганізацый.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы ўзяў удзел у пасяджэнні сесіі Кармянскага раённага Савета дэпутатаў.
Акрамя таго, у рамках адзінага дня інфармавання парламентарый наведаў філіял ААТ «Гомельлён» «Кармянскі льнозавод» Гомельскай вобласці.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў узяў удзел у пасяджэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.
Падчас пасяджэння былі разгледжаны пытанні развіцця беларуска-фінляндскіх адносін, перададзена запрашэнне членам рабочай групы Нацыянальнага сходу ад кіраўніка фінляндскай групы дружбы з Беларуссю наведаць Хельсінкі з візітам.
Прэв'ю: the-village.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki-nacyyanalnaga-shodu-respubliki-belarus