Яно пройдзе на тэрыторыі брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў (вайсковая часць 3214, праспект Незалежнасці, 191). Пачатак у 11.00.
У праграме — паказальныя выступленні духавога аркестра вайсковай часці 3214, ваеннаслужачых роты спецыяльнага прызначэння (ганаровай варты), роты разведкі спецыяльнага прызначэння, мотаклуба “Начныя ваўкі”.
Як дзеці, так і дарослыя змогуць праверыць сябе на трапнасць і цягавітасць ў “Хакейным буліце”, “Кіданні валёнка на далёкасць”, “Баі падушкамі”, “Юным снайперы” і іншых конкурсах, а таксама пастраляць з лука і пнеўматычнай зброі.
Акрамя гэтага будзе арганізавана выстава сучаснага ўзбраення і тэхнікі, а таксама спецыяльна абсталяваны фотазоны для ахвотных зрабіць памятныя здымкі з вайскоўцамі роты ганаровай варты або разведчыкамі.
Падмацаваць свае сілы госці свята змогуць блінамі, армейскай кашай і духмяным чаем.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/specnaz
[2] https://zviazda.by/be/tags/zima
[3] https://zviazda.by/be/tags/razvitanne